Музей і фальклорны гурт “Варган” запрашаюць на свята “Гуканне вясны”, якое адбудзецца 21 сакавіка з 15.00 да 16.30.
“Гуканне вясны”- адно з самых лірычных, прыгожых і магічных святаў беларусаў. Нашы продкі пачаткам года лічылі вясну – пару сапраўднага абуджэння прыроды і надзей чалавека на лепшае жыццё.
Заклічам вясну разам!