ІНСТЫТУТ ГІСТОРЫІ
МСЦІСЛАЎСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
МАГІЛЁЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ
ЎНІВЕРСІТЭТ ІМЯ А. КУЛЯШОВА
ГІСТОРЫКА-ФІЛАЛАГІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ
праводзяць навукова-практычную канферэнцыю
МСЦІСЛАЎШЧЫНА Ў КАНТЭКСЦЕ ГІСТОРЫІ ПАДНЯПРОЎЯ
- Археалогія Мсціслаўскага края
- Мсціслаўскае княства і князі Мсціслаўскія
- Мсціслаўшчына ў складзе Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай
- Мсціслаў – цэнтр павета ў складзе Расійскай імперыі
- Савецкая эпоха і падзеі Вялікай Айчыннай вайны
- Захаванне культурнай прасторы і турыстычны патэнцыял Мсціслаўшчыны
Час правядзення канферэнцыі 28–29 верасня 2017 г.
Месца правядзення канферэнцыі г. Мсціслаў Магілёўскай вобласці.
Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі і матэрыялы выступленняў прымаюцца да 20 жніўня 2017 г. У заяўцы паведамляюцца імя, імя па бацьку, прозвішча, навуковая ступень і званне дакладчыка, назва даклада, пасада і месца працы, кантактны тэлефон, е-mail.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для выступлення і публікацыі. Пацвярджэнне аб удзеле ў канферэнцыі і запрашэнні будуць дасланы да 1 верасня 2017 г.
Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваны. Патрабаванні да тэкстаў: раздрукаваны і электронны варыянты аб’ёмам да 20 000 знакаў, спасылкі пастаронкавыя, нумарацыя спасылак на кожнай старонцы. Першая спасылка на публікацыю даецца цалкам (аўтар, назва, месца і год выдання, старонкі), у наступнай спасылцы месца і год выдання не падаюцца.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, польская.
Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца па электроннай пошце: v.varonin@outlook.com.
Кантакт:
220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1, Інстытут гісторыі НАН Беларусі.
Тэл. (017) 284-16-31, факс (017) 284-18-70;
Варонін Васіль Аляксеевіч,
е-mail: v.varonin@outlook.com.
Арганізатары забяспечваюць бясплатнае пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў канферэнцыі. Выдаткі на праезд за кошт камандзіруючага боку.