Выстава работ жанчын-майстрыц “З цёплых рук, ад добрага сэрца”

16 кастрычніка ў Іўеўскім музеі нацыянальных культур пачала працаваць выстава работ жанчын-майстрыц “З цёплых рук, ад добрага сэрца”. Першым наведвальнікам стала аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту ТЦСАН Іўеўскага раёна. Работы, выкананыя ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, радуюць вока сваёй прыгажосцю, непаўторнасцю і цеплынёй, падымаюць настрой і выклікаюць жаданне тварыць.
Калектыў музея ўдзячны Галіне Паўлаўне Дуніч, Лідзіі Фёдараўне Акуліч, Надзеі Аляксандраўне Дзёмінай, Галіне Іосіфаўне Петрушэнка, Антаніне Іванаўне Гурынай, Раісе Купрыянаўне Лобач за прадстаўленую магчымасць жыхарам і гасцям горада любавацца шэдэўрамі іх залатых рук.

456