Зрабі падарунак музею!

Мастоўскі музей “Лес і чалавек” звяртаецца з просьбай да ўсіх неабыякавых людзей да захоўвання памяці і гісторыі нашага раёна папоўніць фонды нашага музея. Калі ў вас захоўваюцца прадметы, якія расказваюць аб гісторыі, жыцці, побыце нашых продкаў, і вы можаце іх бескарысна перадаць у фонды, чакаем вас! Прыносьце рэчы ў музей, нават, калі яны вам здаюцца нязначнымі. У знак шчырай удзячнасці нашым здатчыкам мы прапануем наведаць наш музей бясплатна.

73