«Алесь Савіцкі — палачанін на ўсё жыццё»: вынікі праекта

У снежні 2023 г. супрацоўнікамі Краязнаўчага музея Полацка, устаноў адукацыі і Цэнтральнай бібліятэкі імя Ф. Скарыны быў распрацаваны і рэалізоўваўся праект «Алесь Савіцкі — палачанін на ўсё жыццё», прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. У рамках праекта праходзілі інфармацыйныя гадзіны «Дзецям пра Алеся Савіцкага» для дашкольнікаў, відэачэлендж «Чытаем А. Савіцкага», напісанне літаратурнага «Канспекта „на вешалцы“», а таксама конкурс чытальнікаў па кнізе Алеся Савіцкага «Карабін» сярод навучэнцаў 7–9 класаў.

Удзел у конкурсе чытальнікаў прынялі 45 хлопчыкаў і дзяўчынак з 17 школ горада і раёна. Членамі журы былі адзначаны 18 найлепшых выступленняў. 30 студзеня 2024 г. у Краязнаўчым музеі на пляцоўцы стацыянарнай выставы «Ганаровыя грамадзяне Полацка» адбылося ўзнагароджанне пераможцаў. Аб тым, як гэта было, чытаць тут.

113