110 год Аркадзю Куляшову

6 лютага 1914 года ў в.Саматэвічы Касцюковіцкага раёна нарадзіўся беларускі пісьменнік, народны паэт БССР Аркадзь Куляшоў.

Лепшыя творы Куляшова – класіка беларускай савецкай літаратуры.

У 14-гадовым узросце Аркадзь Куляшоў напісаў верш «Бывай» – пepшы вapыянт пecнi “Aлecя” нa мyзыкy I. Лyчaнкa, якaя нaбылa шыpoкyю пaпyляpнacць, дзякyючы выкaнaнню “Пecняpoў”. Bepш быў пpыcвeчaны пepшaмy кaxaнню Apкaдзя Kyляшoвa.

Аўтар кніг паэзіі «Росквіт зямлі» (1930), «Па песню, па сонца!..», «Медзі дождж» (абодва — 1932), «У зялёнай дуброве» (1940), «Добры чалавек» (1941), «На сотай вярсце» (1945), «Новая кніга» (1964), «Сасна і бяроза» (1970), «Мая Бесядзь» (1973), «Хуткасць» (1976), «Крылы» (1985), «Профілі» (1987), «Маналог» (1989) і інш. Напісаў паэмы «Крыўда» (1930), «Аманал» (1933), «Хлопцы апошняй вайны» (1940), «Баранаў Васіль» (1941), «Сцяг брыгады» (1943), «Прыгоды цымбал» (1944), «Дом № 24» (1944), «Простыя людзі» (1949), «Грозная пушча» (1958), «Цунамі» (1968), «Далёка да акіяна» (1972), «Варшаўскі шлях» (1973), «Хамуціус» (1975) і інш.

У паэзіі Куляшова – шмат лірызму і філасафічнасці, пафасу патрыятызму і інтэрнацыяналізму. Шырока прадстаўлены тэмы міру і бяспекі Радзімы, прысутнічае роздум пра лёс маладога пакалення і асобу паэта ў грамадстве. Але найважнейшым ў твор­час­ці Куляшова з’яўляецца тое, што праз яе ў скла­да­ны час са­вец­кай глабалізацыі пра­бі­ва­лася свят­ло бе­ла­рус­ка­га сло­ва, адметнасць айчыннай паэзіі.

Паэт таксама напісаў сцэнарыі фільмаў «Чырвонае лісце» (з А. Кучарам, паст. у 1958), «Першыя выпрабаванні» (па трылогіі Я.Коласа «На ростанях», 1960—1961), «Запомнім гэты дзень» (з М. Лужаніным, паст. у 1967). Перакладаў на беларускую мову творы А. Пушкіна, І. Катлярэўскага, Т. Шаўчэнкі, М. Рыльскага, С. Ясеніна, У. Маякоўскага, М. Ісакоўскага, Р. Гамзатава, Г. Лангфела і інш.

189