Музейны занятак «Я маці абавязаны прапіскаю...»

У гэтым годзе мы адзначаем знакавую дату - 110-годдзе з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Свята ўрачыста адзначалася па ўсёй краіне. З гэтай нагоды супрацоўнікі музея падрыхтавалі музейны занятак “Я маці абавязаны прапіскаю…” і правялі яго для вучняў 9-га класа ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Касцюковічы”. Падчас мерапрыемства старшакласнікі паглыбілі свае веды пра малую радзіму паэта і яго бацькоў, пазнаёміліся з цікавымі фактамі з жыцця паэта, адказалі на пытанні віктарыны. Таксама прагледзелі відэаролік “Музей у чамадане”, які падрыхтавалі вучні Новасаматэвіцкай сярэдняй школы сумесна з філіялам Літаратурнага музея імя Аркадзя Куляшова.

101