«Талент і гонар роднай старонкі!»

3 лютага 2024 года споўнілася 90 гадоў народнаму майстру Беларусі Веры Ігнатаўне Белакоз. З гэтай нагоды ў Гудзевіцкім дзяржаўным літаратурна-краязнаўчым музеі прайшло мерапрыемства “Талент і гонар роднай старонкі!”

Павіншаваць імянінніцу прыехалі прадстаўнікі Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці, намеснік старшыні Мастоўскага райвыканкама М.О.Давыдзік, старшыня Гудзевіцкага сельскага Савета В.С.Палойка.

Шмат шчырых слоў і добрых пажаданняў выказалі калегі, былыя вучні, аднавяскоўцы, сябры і знаёмыя. У адрас Веры Ігнатаўны гучалі прыгожыя песні ў выкананні работнікаў філіяла “Гудзевіцкі цэнтр вольнага часу і культуры”.

Калектыў Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея ад усяго сэрца віншуе Веру Ігнатаўну з юбілеем і жадае моцнага здароўя, даўгалецця, бадзёрасці духу і невычэрпнай жыццёвай энергіі!

68