Культурныя сувязі з Кітаем

Заключана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры і Усходне-Кітайскім педагагічным універсітэтам (г.Шанхай).

Дырэктар музея Сяргей Іванавіч Усік і рэктар універсітэта акадэмік Цянь Сюйхун дамовіліся аб супрацоўніцтве бакоў у галіне культуры, навукі і адукацыі.

Асноўнымі кірункамі супрацоўніцтва абраны:

  • рэалізацыя праграм і праектаў па захаванні, вывучэнні і папулярызацыі гісторыка-культурнай і літаратурнай спадчыны Беларусі і Кітая;
  • правядзенне сумесных навуковых канферэнцый, семінараў, выстаў;
  • арганізацыя для студэнтаў ВКПУ экскурсій, лекцый і іншых культурна-адукацыйных мерапрыемстваў.

Падпісаны дакумент стаў для музея важкім крокам у назапашванні вопыту і пашырэнні геаграфіі міжнароднага супрацоўніцтва.

70