У Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылося мерапрыемства «Творчае сяброўства»

2 красавіка ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылося мерапрыемства “Творчае сяброўства”, прысвечанае беларуска-рускім перакладчыцкім сувязям Петруся Броўкі.

Юным наведвальнікам была праведзена кароткая экскурсія, на якой яны пазнаёміліся з творчым шляхам паэта і яго ўкладам у справу мастацкага перакладу. Таксама, пры дапамозе экскурсавода, дзеці змаглі пабачыць адметнасці “перастварэння” мастацкага твора іншай мовай на прыкладах перакладаў і арыгіналаў, якія належалі ці былі перакладзены Петрусём Броўкам.

108