8 мая — Сусветны дзень Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца

Састаўной часткай Міжнароднага Руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца з часу яго ўзнікнення ў XIX ст. сталі яго нацыянальныя таварыствы. Такая арганізацыя існавала і ў дарэвалюцыйнай Расіі. Яе галоўнай задачай была дапамога хворым і параненым падчас вайсковых кампаній. Крыніцай фінансавання выступалі добраахвотныя ахвяраванні насельніцтва. Аднак пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. у гады грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі члены таварыства змагаліся за выратаванне чалавечых жыццяў, удзельнічалі ў ліквідацыі ачагоў інфекцыйных захворванняў. Для гэтага неабходны былі грашовыя сродкі, а іх катастрафічна не хапала. Таму ў перыяд новай эканамічнай палітыкі спосабам атрымання грошай стаў гандаль. Пра тое, як вырашала фінансавыя праблемы Полацкае таварыства Чырвонага Крыжа ў сярэдзіне 1920-х гг., можна даведацца тут.

24