З 25 верасня ў выставачнай зале музея традыцыйнай культуры пачала працаваць выстава выцінанкі майстра з Глыбокага Юліі Арэхавай.
Арэхава Юлія Іванаўна (1982 г.н.) нарадзілася ў вёсцы Крыпулі Докшыцкага р-на Віцебскай вобласці. У 2004 годзе закончыла Віцебскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны коледж па спецыяльнасці “дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” са спецыялізацыей “мастацкая кераміка”. У Глыбоцкім Доме рамёстваў працуе з верасня 2004 года.
Юлія Іванаўна закончыла курсы ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці па мастацкай апрацоўцы скуры ў 2006 годзе у Яўсціхава І.В., Народнага майстра Беларусі; па выцінанцы ў 2008 годзе у майстра Талерчык А.В., члена Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. Майстар прымае актыўны ўдзел у грамадскай і культурна-асветніцкай дзейнасці: удзельнічае ў творчых сустрэчах, гутарках, пазнавальных марапрыемствах, у рэспубліканскіх, абласных і раённых святах.
Убачыць выставу можна будзе да 19 кастрычніка.