Вечарына Валянціна


12 лютага, напярэдадні Дня ўсіх закаханых, Дом Коласа запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у музычна-забаўляльнай імпрэзе "Вечарына Валянціна".

Вашай увазе прапануецца:

• лялечны мюзікл “Шэршэ ля фам, альбо Як кот звяроў напалохаў” па матывах твораў Якуба Коласа ў выкананні суперартыстычных навуковых супрацоўнікаў музея песняра

• святочная варажба на лёс і каханне

• магічны рытуал запісу свайго запаветнага жадання за сталом Якуба Коласа чарніламі і пяром паэта

• рамантычныя рамансы пад акампанемент стогадовага раяля

• конкурсы і гульні, як для тых, хто вызначыўся са сваёй другой паловай, так і для тых, хто знаходзіцца ў актыўным яе пошуку

• “кава кахання” і бяспройгрышная латарэя для ўсіх удзельнікаў імпрэзы

• а таксама святочны бонус – бясплатная фотасесія для ўсіх жадаючых з удзелам прафесійнага фатографа ў інтэр’ерах мемарыяльнай часткі музея

Пачатак мерапрыемства 12 лютага ў 18.00

Кошт уваходнага білета – 5.000 беларускіх рублёў

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

Тэлефоны для даведак: 284 17 02, 284 05 55, 284 19 40

280