Выстаўка “Беларусь. 25 год пасля Чарнобыля”

Выстаўка “Беларусь. 25 год пасля Чарнобыля”

15.04. – 10.05.2011

15 красавіка а 10-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстаўка “Беларусь. 25 год пасля Чарнобыля”. Выстаўка праводзіцца ў адпаведнасці з рэспубліканскім Планам мерапрыемстваў да 25-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
У адкрыцці выстаўкі прымуць удзел прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і грамадскасці, святары праваслаўных прыходаў, якія дзейнічаюць на тэрыторыях Беларусі, Украіны і Расіі, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама ўдзельнікі ІХ Міжнароднага інфармацыйна-метадычнага семінара, арганізаванага Дэпартаментам па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС Рэспублікі Беларусь ва ўзаемадзеянні з Мінскай Епархіяй Беларускай праваслаўнай царквы і апаратам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей.
На выстаўцы “Беларусь. 25 год пасля Чарнобыля” прадстаўлена кампазіцыя тэматычных фотаматэрыялаў з суправаджальнай інфармацыяй аб наступствах чарнобыльскай катастрофы для Беларусі, дзейнасці дзяржавы па асноўным кірункам пераадольвання наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, у тым ліку міжнародным чарнобыльскім супрацоўніцтве.
Будуць экспанавацца прадметы, якія адлюстроўваюць культурную спадчыну пацярпелых тэрыторый. Гэта экспанаты, сабраныя ў 90-я гг. ХХ ст. дзяржаўнай экспедыцыяй, якая працавала ў раёнах адсялення. Экспанатамі выставы таксама з’яўляюцца і выданні чарнобыльскай тэматыкі: фотаальбомы і буклеты аб жыццядзейнасці ў найбольш пацярпелых раёнах.
Больш таго, на выставе “Беларусь. 25 год пасля Чарнобыля” дэманструюцца работы вядомых мастакоў (М.А.Савіцкага, С.М. Фядарэнкі і іншых) на тэму Чарнобыля.
Пад час экспанавання выставы будзе арганізаваны паказ відэафільмаў чарнобыльскай тэматыкі.

1527