Благаславенне


На выставе наведвальнікі атрымаюць магчымасць убачыць карціну Пятра Лук'яненка «Благаслаўленне», а таксама даведаюцца аб гістарычных сувязях Гомеля з каталіцкай царквой, пазнаёмяцца са старонкамі жыцця каталікоў Гомеля на пачатку ХХ стагоддзя і сёння.

Госці выставы пазнаёмяцца з біяграфіяй Караля Юзафа Вайтылы, а таксама даведаюцца пра яго дзейнасць у сане Папы Рымскага, пад імем Яна Паўла ІІ.
Да імя Папы Яна Паўла ІІ можна з упэўненасцю дадаваць эпітэты «першы» і «самы». Ён быў самы малады Папа Рымскі з 1846 года, што спрыялала яму быць самым актыўным Пантыфікам у гісторыі царквы. Ён наведаў 1022 гарады на ўсіх кантынентах і правёў багаслужэнні перад 17 мільёнамі чалавек пад час сваіх усеагульных аўдыенцый.
Інфармацыя аб выставе:
Беатыфікацыя – гэта апошняя стадыя прылічэння Папы Рымскага Яна Паўла ІІ да ліку блажэнных. Яна адбылася 1 мая 2011 г. ў Рыме. Узначаліў яе пераемнік Яна Паўла ІІ Папа Рымскі Бенедыкт ХІ.

69