Зямля пад белымі крыламі. Выстава фатаграфій Сяргея Іванова


На выставе будзе прадстаўлена каля 50 работ Сяргея Іванова,
а таксама, калекцыя фотаапаратаў, фотапрыналежнасцей і часопісаў, якія фатограф падараваў Музею гісторыі города Гомеля для будучага філіяла.

Сяргей Міхайлавіч нарадзіўся ў 1952 г. у в. Тімашава Куйбышаўскай вобласці. Вучыўся ў Куйбышаўскай спецшколе глухіх дзяцей, а потым у Гомельскім машынабудаўнічым тэхнікуме. Працуе інжынерам-канструктарам ГСКБ на ВА "Гомсельмаш".
Фотаздымкі захапілі Сяргея яшчэ ў 15-гадовым узросце, калі бацькі на дзень нараджэння падарылі яму фотаапарат «Смена-7».
Сур'ёзнае захапленне фатаграфіяй прыйшло з набыццём фотакамеры «Зеніт-DTL» і азнаямленнем з прафесійнымі фатографамі. Пры здымках перавагу аддае рэпартажам і прыродзе.
Сёння Сяргей Міхайлавіч ўжо вядомы ў Гомелі фатограф, адзіны з глухіх Беларусі з'яўляецца членам творчага саюза фотамастакоў Расіі. Яго штогод запрашаюць у Маскву для ўдзелу ў буйным міжнародным форуме «Интерфото».
Яго персанальныя фотавыставы неаднаразова праходзілі ў чырвоным кутку першаснай арганізацыі БелОГ "Гомсельмаш", у Доме культуры і абласной арганізацыі АГ «БелОГ», а таксама дэманстраваліся ў Гомельскай галерэі ім. Вашчанка, у Мінску, Чарнігаве, Кіеве, Мазыры, Рэчыцы і Рагачове.

79