Выстава "Мы малюем цмокаў"


6 красавіка 2012 г. у памяшканні Заслаўскай дзіцячай школы мастацтваў (вул. Савецкая, д. 26, г. Заслаўе) а 15.00 мае адкрыцца выстава "Мы малюем цмокаў".
Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе" прэзентуе праект, рэалізаваны падчас конкурсу дзіцячага малюнку, арганізатарам якога выступіла мінская кампанія "Тэхналогія" пры дапамозе грамадскай культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!".
Выстава мае доўжыцца па 22 красавіка 2012 г.

53