“ЧЫРВОНЫ КУТ”


На выстаўцы экспануецца 15 работ гомельскага мастака Алега Боклага. Гэта жывапіс постмадэрністскага характара праз які аўтар перадае свае эмпірычна-сімвалічныя разважанні гледачам.

Боклаг Алег нарадзіўся 11 жніўня 1985 года у Гомелі. У 2002 закончыў школу № 61. У тым жа годзе паступіў у Гомельскае мастацкае вучылішча на адзяленне "Станковы жывапіс" У 2006 годзе закончыў навучэнне і па размеркаванню (два гады) працаваў у Зябраўскай дзіцячай музычнай школе. Затым паступіў ў Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў на адзяленне традыцыйнай беларускай культуры, сучаснага мастацтва і народнай творчасці. З 2007 года працуе ў дзіцячай школе мастацтваў № 5 г. Гомеля.
“Чырвоны кут” з'яўляецца сакральным месцам у традыцыйнай беларускай хаце. Гэта пункт, які адмяжоўвае чалавечае жыллё ад света, дзе размешчаны нейкія трансцэндэнтныя сілы прыроды (Бог). І ў той жа момант, гэта тое месца, якое звязвае чалавека з гэтым светам і дазваляе яму трымаць сувязь з Богам. Па сутнасці, жывапісныя работы Алега Боклага – гэта творы, якія ён спрабуе паставіць на мяжу паміж светам людзей і светам найвышэйшым. У работах ужо згублена тое, што характарызуе свет людей, але яшчэ не набыта тое, што характарызуе свет Бога. Па сутнасці, карціны аўтара – гэта такія маятнікі, якія хістаюцца з боку ў бок, спрабуючы нам?цаць пэўныя кропкі сутыкнення, што дазволяць наладзіць нейкую сувязь двух бакоў і стварыць адмысловы канал названы чырвоным кутом. І як вынік, дазволяць у будучым даць адказы на самыя цяжкія пытанні чалавека.
267