Выстава жывапісу і графікі “Крокі да Госпада”

6 ліпеня ў выставачных залах музея адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы жывапісу і графікі “Крокі да Госпада” мастака Лявона Іванавіча Грышука (г. Мінск). Лявон Іванавіч не піша абразоў, не стараецца перадаць вобраз Хрыста, ён паказвае глыбокія перажыванні чалавека і разважанні аб правільнасці шляху, распавядае гісторыі са Старога і Новага Запаветаў.
Таксама на выстаўцы прадстаўлены пейзажы, у якіх адлюстраваны маляўнічыя куткі роднага краю. Усяго на выставе прадстаўлена 27 работ мастака. Працаваць выстава будзе да 5 жніўня 2013 года.
За падрабязнай інфармацыяй звяртацца па адрасу: г. Нясвіж, вул. Ленінская, 96, альбо па тэл. 5-58-74

604