Ад Нёмана да Піны. Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці" пашырае сваю дзейнасць.

23 жніўня ў г.Пінску пры інфармацыйнай падтрымцы праекта "Выток Нёмана - выток духоўнасці" адкрылася выстава жывапісу і скульптуры "Ад Нёмана да Піны"


Да мастакоў Андрэя Лычкоўскага, Мікалая Мішчанкі, Алеся Філіповіча і скульптара Яраслава Філіповіча далучыліся мінскія калегі, члены Саюза мастакоў РБ Леанід Гоманаў, Фёдар Ладуцька, Яўген Шунейка.


Праект
"Выток Нёмана - выток духоўнасці"
ПРАДСТАЎЛЯЕ:

КАЛЫСКА НЁМАНА (адрывак фільма)


З-пад лазовага кусціка ды з-пад каменя выбівалася крынічанька і цудадзейным чынам разбягалася ў розныя бакі.

Дзіву даваліся людзі, як такое магло здарыцца?

Назіралі, любаваліся неверагоднаю з'яваю, седзячы на тым камені ды слухаючы аповед-спеў гаманкіх струменьчыкаў ды і прыдумалі тлумачэнне гэтай чароўнай праяве.

Адной ручаінцы далі яны жаночае імя -- Лоша, другі раўчук назвамі мужчынскім -- Нёманец.

Цяклі сабе яны паасобку ды дужэлі з кожнаю цаляю, п'ючы ўдосталь снягі талыя ды падарункі дожджыка шчодрага. І вось ужо не раўчукі -- рэкі шырокія рассякалі грудзі палёў ды лугоў, лясоў ды ўзгоркаў. Радаваліся людзі, гледзячы на іх, сяліліся на ўзбярэжжах, бо не толькі рыбаю забяспечвалі іх Нёманец і Лоша, але і сродкам зносін зрабіліся.

І паплылі з краю ў край плыты ды караблі гандлёвыя. І яшчэ адна загадка не давала спакою людзям: а навошта зліваюцца рэкі? Ну цяклі б сабе паасобку да мора ці акіяна, дык не -- аб'ядноўваюцца, знікаюць самі, каб нарадзіць жыццё новае з надзеяю, што яно будзе лепшае.

Зоя Калкоўская, старшы навуковы супрацоўнік Уздзенскага гісторыка-краязнаўчага музея.



11.01.2013. О выставке Николая Мищенко в Узденском музее


Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
http://istoknemana.ucoz.org/
і
«Уздзенскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей» запрашаюць на выстаўку жывапісу Мікалая Мішчанкі, члена Саюза мастакоў РБ, «Завецца спадчына мая ўсяго старонкай роднаю...».

На адкрыццё выставы прыехалі сталічныя госці:
Леанід Міхайлавіч Гоманаў, член Саюза мастакоў РБ, член-карэспандэнт
міжнароднай акадэміі культуры і мастацтва;
Віктар Кірылавіч Барабанцаў, член Саюза мастакоў РБ, лаурэат прэміі
"За духоўнае адраджэнне";
Яўген Феліксавіч Шунейка, прафесар, дацэнт кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў БДАМ;
Алесь Міхайлавіч Філіповіч, беларускі мастак-жывапісец.



22.03.2013 Давайте создавать будущее вместе. Презентация образа «Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА»


22 марта в Узденском историко-краеведческом музее состоялась краеведческая конференция "СТВАРАЕМ БУДУЧЫНЮ РАЗАМ", в повестке дня которой были презентация образа "Выток Нёмана. УЗДЕЗЕНШЧЫНА" и туристических маршрутов, а также открытие выставки скульптора Ярослава Филипповича, нашего земляка.


"Мы есть то, что мы делаем, а не то, что мы говорим".

Карані беларускага скульптара Яраслава Філіповіча - на Уздзеншчыне


Фильм о белорусском скульпторе Ярославе Филипповиче, о его детсве, о связи с Узденской землей, о совместных работах с Владимиром Ивановичем Жбановым..



15. 02. 2013. Экскурсия по выставке пяти художников в Узденском с.- х. лицее


Мерапрыемства адбылося 15 лютага 2013 г. для навучэнцаў і педагогаў Уздзенскага сельска-гаспадарчага ліцэя.

Экскурсавод - Яўген Феліксавіч Шунейка, прафесар кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства.
Экскурсія праведзена на рускай і беларускай мовах.

У фільме прымалі ўдзел мастакі:
Мікалай Мішчанка, член Саюза мастакоў і Саюза дызайнераў
Віктар Барабанцаў, лаўрэат прэміі "За духовное возрождение"
Алесь Філіповіч, жывапісец з Уздзеншчыны.

Тамара Лухверчык, дырэктар Уздзенскага гісторыка-краязнаўчага музея.

Уздзеншчына – багаты на гістарычныя падзеі край. Але самае галоўнае, безумоўна ж, гэта людзі і рака, якая бярэ тут пачатак – наш славуты бацька Нёман. Менавіта Уздзеншчына дае жыццё гэтай рацэ.

І таму наш Уздзенскі гісторыка-краязнаўчы музей распрацаваў праект "Выток Нёмана – выток духоўнасці”.

Наша эта – паказаць значымасць геаграфічнага аб’екта як сімвала духоўнай асветы.
Чаго мы хочам дасягнуць?
Мы хочам аб’яднаць заслужаных дзеячоў культуры, навукі, якія нарадзіліся тут і праславілі гэты край. А талентаў вельмі шмат.

21 пісьменнік Саюза пісьменнікаў, 11 акадэмікаў Акадэміі навук, 28 прафесароў і дактароў навук, 14 мастакоў Саюза мастацтва.

І вось гэтае цеснае супрацоўніцтва з мастакамі, не толькі вуздзенцамі, але і Саюза мастакоў Беларусі, дае магчымасць паказаць наш край з розных бакоў.

Выстава, налажаная тут, у Уздзенскім сельскагаспадарчым ліцэі, сведчыць аб тым, што мастакі жадаюць паказаць свае працы не толькі ў гісторыка-краязнаўчым музеі, але і больш шырока: установах культуры, школах, ліцэі.
Вельмі прыемна, што сёння на мерапрыемстве прысутнічаюць менавіта тыя мастакі, якія прынялі ўдзел у гэтай выставе.

Аднаўленне і адраджэнне гістарычнай спадчыны немагчыма без выхаванння духоўнасці, без павагі да гісторыі свайго роднага краю.

Асноўная роля ў гэтым працэсе належыць, вядома ж, краязнаўству, і наша установа, Уздзенскі гісторыка-краязнаўчы музей, працуе ў гэтым кірунку.
Гэта навукова-даследчая работа, камплектаванне фондаў, развіццё краязнаўства, узбагачэнне духоўнасці насельніцтва праз захаванне і папулярызацыю нацыянальных традыцый, народных святаў і абрадаў, твораў землякоў, пісьменнікаў і мастакоў.

Таксама мы працуем над стварэннем камфортных умоў для выбару жыхарамі раёна спосабаў правядзення вольнага часу.
І, каб зацікавіць людзей, мы робім гэтыя выставы.



Роднаму краю мы песню спяваем Выстава дзіцячага малюнка ў Уздзенскім музеі 03.05.2013


У маі ў Уздзенскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылося адкрыцце выстава дзіцячага малюнка навучэнцаў сярэдняй школы № 2 імя К.Крапівы і вучняў Уздзенскай школы мастацтваў пад назвай "Роднаму краю мы песню спяваем".

Для таго, каб выстава адбылася, настаўнік выяўленчага мастацтва, кіраўнік гуртка сярэдняй школы № 2 імя К.Крапівы Лычкоўскі Андрэй Міхайлавіч правёў вялікую падрыхтоўчую работу: звярнуўся па дапамогу да дырэктара гісторыка-краязнаўчага музея Т.Лухверчык, мясцовага краязнаўцы В.Г.Лычкоўскага, да настаўніка мастацкай школы Меркуль Т.В., настаўнікаў працоўнага навучання школы № 2 А.А.Барташ і В.А.Кірпічовай, настаўнікаў музыкі Буднік І.Я. і Голікавай І.У.



З-пад вытокаў Неманскіх. Аб праекце. 18. 07. 2013


Выстава "З-пад вытокаў Нёманскіх” сабрала ў ліпені наведвальнікаў Уздзенскага гісторыка-краязнаўчага музея на сустрэчу з прыгажосцю.

Чатыры непаўторныя аўтары – мастакі Андрэй Лычкоўскі, Мікалай Мішчанка, Алесь Філіповіч і малады скульптар Яраслаў Філіповіч стварылі цікавы групавы праект, пачатак якому дала уздзенская зямля.

Выстава, якая арганізавана ў Уздзенскім музеі, гэта першы крок на шляху дэталёвага знаёмства беларускага грамадства з мастацтвам Наднямоння.



Ад вытокаў Нёманскіх. Адкрыццё выставы жывапісу і скульптуры ў Нясвіжы 08. 08. 2013 (ПОЎНЫ ВАРЫЯНТ)


Сёлета 8 жніўня ў экспазіцыйных залах Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея адбылося адкрыццё выставы "Ад вытокаў нёманскіх”.

Яе аўтары – мастакі з Мінска Мікалай Мішчанка і Яраслаў Філіповіч, а таксама іх калегі з Узды Андрэй Лычкоўскі і Алесь Філіповіч.

У Нясвіжы нарадзілася шмат новых творчых ідэй.

Члены праекта "Выток Нёмана - выток духоўнасці” яшчэ раз тут пераканаліся, што нельга сядзець толькі на адным месцы, неабходна ставіць новыя задачы, пашыраць творчыя далягляды, далучаць да супрацоўніцтва як мага больш актыўных і здольных людзей, у якіх актуальная ідэя культурнага росквіту Беларусі выклікае гарачае адчуванне салідарнасці і разумення.

Таму неўзабаве на карце Міншчыны будуць пракладены чарговыя мастацкія маршруты.



814