Інтэрактыўны лабірынт гісторыі: ЛЕГЕНДЫ МІНУЛАГА - ЗАХАВАЛЬНІКІ БУДУЧЫНІ


14 мая 2016 года Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» і Музычны Дом «Класіка» запрашаюць на музычна-містычную Ноч музеяў у палацы Радзівілаў.

У праграме акцыі мы запрашаем у Інтэрактыўны лабірынт гісторыі: Легенды мінулага - захавальнікі будучыні. Гасцей палаца чакае сустрэча з некалькімі пакаленнямі уладальнікаў Нясвіжа: Мікалаем Крыштофам Радзівілам «Сіроткам», Каралем Станіславам Радзівілам «Пане Каханку» і Антоніем Вільгельмам Радзівілам. Усіх наведвальнікаў чакаюць займальныя прыгоды, новыя адкрыцці і хвалюючая атмасфера палацавых інтрыг.

Гістарычную аўру палаца будуць падтрымліваць артысты і салісты Музычнага дома «Класіка», народнага тэатра гістарычнага касцюма, школа ірландскага танца «Глорыя», MuzzicDom Orchestra, лепрыконы-квартэт і варта рыцарскага клуба «Полацкі звяз». У канцы лабірынта ўсіх чакае палацавы баль.

Нясвіжская Ратуша запрашае на анімацыйную інтэрактыўную праграму: ПА ПРАВУ МАГДЭБУРГСКАМУ...

У гэты майскі вечар з 17.30 да 20.30 вас чакае займальнае віртуальнае падарожжа ў свет гарадскога жыцця ХVІІІ стагоддзя. Вы станеце сведкамі выканання прысуду магістрацкага суда, пазнаёміцеся з войтам горада і атрымаеце шмат пазітыўных эмоцый, удзельнічаючы ў розных інсталяцыях і інтэрактывах, атрымаеце ўласнае ўяўленне пра тое, як жылі нясвіжскія мяшчане пад кіраваннем магістрата.

Інфармацыя ўзята з афіцыйнага сайта Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж". Больш падрабязна

79