«Беларускія песьні : традыцыя адлегласьці»


«Беларускія песьні: традыцыя адлегласьці»

У пятніцу, 10 лютага ў Мемарыяльным музеі-майстэрні З.І. Азгура адбудзецца паказ фільма «Беларускія песьні : традыцыя адлегласьці», (2016 г., рэж. Арцём Лобач, 41 хв., Беларусь)

Фільм «Беларускія песьні: традыцыя адлегласці» пабудаваны вакол творчасці трох маладых беларускіх гуртоў (Vuraj, Re1iktі Shuma) ды архаічных песень Палесся.

Ідэя фільма з’явілася каля 8 год таму. Здымкі праходзілі цягам дзвюх апошніх гадоў. У аснове фільма — экспедыцыі па Палессю, размовы з музыкамі і жыхарамі вёсак. У фільме кранаецца тэма пераемнасці пакаленнямі беларускай спеўнай традыцыі.

Абрадавыя спевы перадаваліся з пакалення ў пакаленне, але сёння гэта тэма адыходзіць. Губляюцца пачатковыя тэксты і інтанацыя, а галоўнае — знікае абрадавы сэнс. З другога боку спевы працягваюць сваё жыццё ў новым фармаце. Стужка, якая створана на мяжы відэа-арта, дакументалістыкі і кліпмэйкерства, яднае два света: стары і новы. Гэта мастацкі пошук вобразаў беларускіх песень.

Пасля фільма пройдзе сустрэча за аўтарам фільма — Арцёмам Лобачам.

Пачатак: 19:00

Уваход у музей: 3 р.

59