ЛЮБЛЮ ЦЯБЕ, МОЙ РОДНЫ КЛІЧАЎ

Менавіта гэтыя словы прагучалі з вуснаў нашага зямляка Сяргея Іванавіча КАСЦЯНА пад час сустрэчы з моладдзю горада.

Вядомы беларускі палітык, старшыня Беларускага славянскага камітэта, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трох скліканняў, старшыня Славянскага Парламенцкага Саюза, член Міжнароднага славянскага камітэта, член Прэзідыума Еўрапейскага форуму свету не быў на малой радзіме амаль два гады.

Старшыня райвыканкама Ф. В. Вашчыла правёз Сяргея Іванавіча па адноўленым і памаладзелым Клічаве, расказаў аб сацыяльна-эканамічным становішчы ў раёне, падзяліўся праблемамі і задачамі на новы год. Затым Сяргей Іванавіч сустрэўся з моладдзю і прадстаўнікамі працоўных калектываў раёна, падзяліўся ўражаннямі аб Клічаве, расказаў аб дзейнасці Беларускага славянскага камітэта.

Сяргей Іванавіч наведаў раённы музей і перадаў на захаванне шмат рэдкіх экспанатаў, у тым ліку кнігу з аўтарскім надпісам для раённай бібліятэкі.

Аліна СУДНІК.

502