Вечарына “Табе складаю гэты гімн, горад!”

20 лютага 2018 г. а 14-й гадзіне ў Краязнаўчым музеі Полацка адбудзецца вечарына, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. У праграме мерапрыемства сустрэчы з аўтарам тэксту гімна г. Полацка, беларускім паэтам і выдаўцом, Алесем Аркушам, былым кіраўніком аддзела культуры Полацкага гарвыканкама Віктарам Ушаком, прэзентацыя поўнага набору кішэнных каляндарыкаў, выдадзеных па ініцыятыве сяброў Полацкай гарадской арганізацыі ТБМ, прызы.
Уваход вольны!

523