3 сакавіка 2018 года ў 18.00 у Мінскай гарадской ратушы адбудзецца музейны лекторый з інтэрактыўнымі ілюстрацыямі “Як Мінск сталіцай стаў”, прысвечаны 951-й гадавіне першай летапіснай згадкі пра Мінск.
Лекторый знаёміць з рознымі перыядамі гісторыі горада Мінска, як адміністрацыйна-гаспадарчага і культурнага цэнтра воласці, ваяводства, губерні, рэспублікі. Разам з вядомымі даследчыкамі гісторыі горада мы паспрабуем прасачыць шлях Мінска ад парубежнай крэпасці Полацкага княства да сталіцы незалежнай Рэспублікі Беларусь.
ПРАГРАМА
Частка 1
“Як Мінск сталіцай княства быў”
Расказвае Сяргей Васільевіч ТАРАСАЎ, кандыдат гістарычных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Музея гісторыі горада Мінска
Частка 2
“Як Мінск сталіцай ваяводства быў”
Расказвае Алег Іванавіч ДЗЯРНОВІЧ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра агульнай гісторыі і міжнародных адносін Інстытута гісторыі НАН Беларусі
Частка 3
“Як Мінск губернскім горадам быў”
Расказвае Андрэй Леанідавіч КІШТЫМАЎ, кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік Рэспубліканскай лабараторыі гісторыка-культурнай спадчыны Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі
Частка 4
“Як Мінск сталіцай стаў”
Расказвае Сяргей Васільевіч ХАРЭЎСКІ, культуролаг, мастацтвазнаўца
Частка 5
“Як Мінск савецкай сталіцай стаў”
Расказвае Валянцін Генрыхавіч МАЗЕЦ, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навейшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт
Частка 6
“Мінск – сталіца Рэспублікі Беларусь”
Расказвае Сяргей Аляксандравіч ТРАЦЦЯК, загадчык аддзела найноўшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт
Акрамя займальных расповедаў выдатных вучоных і даследчыкаў вас чакаюць музычныя сюрпрызы і гістарычныя тэатралізаваныя ілюстрацыі.
Уваход на мерапрыемства вольны
з абавязковай рэгістрацыяй па тэл. 017 321 24 30; 017 342 24 26
Тэлефануйце з панядзелака па суботу, з 9:00 да 19:00
Мінская гарадская ратуша: пл. Свабоды, 2А
Т.: (017) 321 24 30
minskmuseum.by