Клічаўскі краязнаўчы музей віншуе з Днём Перамогі!

Прапнуем вашай ўвазе фрагменты з выставы “Вайна ў лёсе сям’і”.

Вайна ўварвалася ў кожную сям’ю. Яна аднімала родных і блізкіх на фронце, у падполлі, партызанскай барацьбе, карных аперацыях. Загінуўшыя ў жорсткай барацьбе з ворагам ахвяравалі сабой дзеля нашага жыцця. Яны забіты, але не забытыя. Яны жывуць у нашай памяці і нашых сэрцах.

Сям’я, жонка і 7 дзяцей, старшыні падпольнага райвыканкама Вікторчыка Пятра Матвеевіча была расстраляна карнікамі 23 лютага 1942 года. Выпадкова застаўся жывы адзін сын Аляксей, якія ваяваў на фронце ваенным лётчыкам, вызваляў Беларусь.

Пасля вайны Аляксей быў актыўным ініцыатарам музея народнай Славы на Клічаўшчыне. Асабіста сабраў вялікую калекцыю прадметаў ваеннага перыяду, працаваў супрацоўнікам музея.

Больш падрабязна пра іншыя сем’і вы зможаце пазнаёміцца наведаўшы нашу выставу на Кургане Бессмяротнасці 9 мая.

Мірнага неба над галавой і вечная памяць тым, хто загінуў!

565