Фільм "Беларускія остарбайтэры: вяртанне ў жыццё"


На сустрэчы мы прапануем вам пагаварыць аб тых, хто доўга не мог гаварыць пра сябе ўсё, хто быў вымушаны хаваць і хавацца, -- пра беларускіх остарбайтараў. Мы пакажам вам гісторыі і партрэты рэальных сведкаў Другой сусветнай вайны - людзей, якія былі вывезеныя з Беларусі ў Германію на прымусовыя працы і жывуць зараз.Большасць з іх мае горкі і траўміруючы жыццёвы досвед: перажыўшы сталінскі тэрор 1930-х, нямецкі акупацыйны рэжым, прымусовую высылку ў Германію, яны сталі ізгоямі ў пасляваенным Савецкім Саюзе. У большасці выпадкаў, афіцыйная прапаганда расцэньвала іх не як "ахвяраў вайны", а як "памагатых гітлераўскай Германіі". Толькі праз больш чым 70 год яны пачынаюць казаць пра гэта адкрыта.

Яны вяртаюцца ў гісторыю такімі як ёсць, без прыўкрас.

Падчас сустрэчы мы прэзентуем вам дакументальны фільм "Беларускія остарбайтары: вяртанне ў жыццё", які быў створаны на падставе матэрыялаў экспедыцый "Беларускага архіва вуснай гісторыі" у межах праекта "Беларускія остарбайтары", які рэалізуецца МГА "Гісторыка" (Беларускі архіў вуснай гісторыі) сумесна з DOM - deutsch-russisches Haus fur Begegnung, Bildung und Kultur in Landshut e V., deutsch-belarussische gesellschaft e.V. (Dbg) пры падтрымцы фонда Erinnerung, Verantwortung und Zukunft.

Нашым экспертам на сустрэчы будзе гісторык, навуковы кіраўнік праекта "Беларускі архіў вуснай гісторыі" Андрэй Мастыка.

48