Выстаўка Кастуся Качана "Мая Навагрудчына"

18.07.2018. Аўтар выстаўкі член Саюза мастакоў Беларусі Кастусь Качан, які нарадзіўся ў в.Лаўрышава на Навагрудчыне. Тут яму асабліва плённа працуецца, бо прыцягвае моцная энергетыка гэтай зямлі і тысячагадовая гісторыя нашага краю. Гэтая выстаўка дасць наведвальнікам музея магчымасць здзейсніць падарожжа ў гісторыю горада з яго вуліцамі і храмамі, адчуць, каларыт жыцця вясковага чалавека, зірнуць вачыма мастака на прыгажосць прыроды Навагрудчыны.

Выстаўка працуе з 18 ліпеня да 24 жніўня.

554