Майстар-клас па ткацтве паясоў на дошчачках

Майстар-клас па ткацтве паясоў на дошчачках. Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер`я. г. Полацк, 2018 г.

20 кастрычніка (субота), а 17-й гадзіне
Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я запрашае вас наведаць майстар-клас па ткацтве паясоў на дошчачках. Вы навучыцеся адной з самых папулярных тэхнік ткацтва традыцыйнага пояса!

Майстар-клас праводзіць майстар з Полацкага ЦРНК Ніна Іосіфаўна Ярмух.

Усе матэрыялы прадастаўляюцца музеем.

УВАГА! Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Абавязковы запіс па тэлефоне (80214) 42-30-41

Уваход: 5 руб.

Наш адрас: г. Полацк, вул. Войкава, 1.

737