19 кастрычніка 2018 г. загадчык Краязнаўчага музея Полацка Воднева І.П. прыняла ўдзел у VIII навукова-практычнай канферэнцыі "Лепельскія чытанні". Сярод выступоўцаў былі гісторыкі і археолагі, краязнаўцы і настаўнікі з Мінска, Віцебска, Полацка, Лепеля. На канферэнцыі ўздымаліся пытанні, якія ахоплівалі перыяд ад неаліту і да нашых дзён, галоўным чынам прысвечаныя Лепельшчыне.
У дакладзе І.П. Водневай "Работа по реализации социальных функций Краеведческого музея Полоцка (на примере выставки "Почётные граждане города Полоцка")" былі прааналізаваны канкрэтныя напрацоўкі за апошнія 2 гады, якія закраналі жыццё і дзейнасць ураджэнцаў Лепельшчыны.
Арганізатары канферэнцыі стварылі вельмі цёплыя і камфортныя ўмовы падчас работы чытанняў.