Выстаўка «Рукавічкі носім – ручкі не марозім»

Запрашаем на выстаўку “Рукавічкі носім – ручкі не марозім”!

Ва ўсіх ўсходнеславянскіх народаў, у тым ліку і ў беларусаў, з даўніх часоў у зімовы перыяд выкарыстоўваліся вязаныя, скураныя ці зробленыя з тканіны рукавіцы з адным пальцам. Пальчаткі сустракаліся рэдка, у асноўным сярод гарадскога насельніцтва. Рукавіцы сяляне рабілі самі або куплялі на кірмашах. Вязаныя рукавічкі звычайна ўпрыгожваліся расліннымі і геаметрычнымі ўзорамі.

На выстаўцы “Рукавічкі носім – ручкі не марозім” вы можаце ўбачыць самыя разнастайныя рукавіцы, зробленыя на тэрыторыі Паазер’я.

Выстаўка працуе з 7 снежня 2018 г. па 28 лютага 2019 г.

507