Прэзентацыя кнігі Валерыя Ледніка "Корона Эридана"


5 лютага, а 16-й гадзіне, у Музеі беларускага кнігадрукавання адбудзецца прэзентацыя кнігі Валерыя Ледніка "Корона Эридана".

Хто з беларусаў не чуў пра Полацкае княства? – Бадай што, толькі той, хто ніколі не вучыўся ў школе. Слава гэтага дзяржаўнага ўтварэння грыміць праз стагоддзі па сённяшні дзень. Для кожнага палачаніна ёсць справай гонару ведаць галоўных гістарычных асоб, найбольш важныя падзеі таго перыяду, ды ўмець пры гэтым цікава і захапляльна распавесці чалавеку прыезджаму ці недасведчанаму.

Здавалася б, што новага можна сказаць на гэтую тэму? Але мы ўпэўнены, што малады аўтар (і наш калега) Валерый Леднік зможа вас здзівіць. Зусім нядаўна выдадзеная кніга “Корона Эридана” - гэта дэбют літаратара-пачаткоўца, мастацкі твор у жанры гістарычнага фэнтазі, які прапануе чытачу зірнуць на гісторыю Полацкага княства ў новым, не зусім прывычным ключы.

У праграме прэзентацыі: сустрэча з аўтарам, аўтаграф-сесія і выдатная магчымасць папоўніць сваю кніжную калекцыю новым выданнем. Шчыра запрашаем!

615