Выставка Александра (Алеся) Квятковского. Гомель


21.10.2009 г. у 16.00 у Карцiннай галерэi Г. Х. Вашчанкi адбудзецца адкрыцце выставы мастака Алеся Квяткоўскага (г. Мiнск) “На крыле ў пчалінай маткі…”.

Алесь Адамовіч Квяткоўскі нар. у 1952 г. у г. Валожын Мінск. вобл. У пяць год пачаў вучыцца маляванню ў студыі Рэспубліканскага Палаца піянераў у Мінску ў выдатнага педагога і мастака С. П. Каткова. Дарэчы, менавіта з Сяргеям Пятровічам звязаны самыя першыя ўспаміны пра Гомельшчыну, калі дзесяцігадовыя мастакі у суправаджанні некалькіх старэйшых калег ездзілі на палацаўскім аўтобусіку ў творчую камандзіроўку - малявалі штыдзень у Мазыры, штыдзень у Гомелі, штыдзень у Магілёве.

З імём С. П. Каткова звязана стварэнне Рэспубліканскай школы-інтэрната па музыцы і выяўленчаму мастацтву (зараз Коледж мастацтваў імя Ахрэмчыка). Зразумела, што А. Квяткоўскi і далей працягваў творчую адукацыю ў “школцы для адаронных дзецей”, між іншым у адным класе з сёняшнім старшыней Беларускага саюза мастакоў У. Савічам… На абарону дыпломных твораў у 1970 годзе ў камісію былі запрошаны ўсе загадчыкі кафедраў і аддзяленняў мастацкага аддзялення БДТМІ (зараз акадэмія мастаутваў). А. Квяткоўскi выбраў манументальна-дэкаратыўны роспіс.



“Зразумела, што я благадарны лёсу, што за гады вучобы на манументальным аддзяленні (зараз факультэт) былі такія мастакі-педагогі, як А. В. Бараноўскі і І. Н. Стасевіч (жывапіс), У. І. Стэльмашонак і Г. Х. Вашчанка (кампазіцыя - канцэпцыя жыцця)…

З 1978 да 2003 года (чвэрць стагоддзя!) я ўзначальваў студзiю выяўленчага мастацтва “Квіцень”, якая існавала пры трох установах: Мінскім палацы чыгуначнікаў, Цэнтры эстэтычнага выхавання, Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. У Беларускі саюз мастакоў уступіў праз секцыю жывапісу. Працую ў станкавым жывапісу, графіцы, манументальным мастацтве, працягваю выкладчыцкую дзейнасць: з 2005 года на архітэктурным факульцеце БНТУ выкладаю малюнак і жывапіс.
А калі б не вучыўся ў Гаўрылы Харытонавіча Вашчанкі, мабыць не было б выставы ў Гомелі…

Калі б не ведаў паэта Анатолiя Сыса - не было б выставы ў галерэі Г. Х. Вашчанкі…

Якраз выстава, якая прэзентуецца ў галерэі Г. Х. Вашчанкі ў Гомелі і мае назву “На крыле ў пчалінай маткі…”

Калі лес - гэта Храм, вулей ёсць Дом. Пасля маёй выставы, прысвечанай гадавіне смерці А. Сыса, тэма пчол стала для мяне самай галоўнай на апошнія гады творчасці .

Лес, мёд – гэта пошукі і ў кірунку міфалогіі; “Божавоўк”, “Пан Лес”, “Лясны дзед”, “Абуджэнне пчол”; пошукі рэлігійнага характару: “Мёдавы Спас”, “Найсалодшая”; фігуратыўныя, жанравыя кампазіцыі “Пчалінае ўзнясенне”, “Абарона пчол…” і шэраг пошукаў вакол гэтых вялікіх стварэнняў Божых – пчол, для мяне гэта тэма бясконцая…

Няхай шаноўны глядач почытае вершы, падуме над карцінамі і, пайшоўшы з выстаўкі, зразумее, што побыч з ім, у якіх 50 км, у вёсцы Гарошкаў, Рэчыцкага раёну, зараз вядомай на ўвесь свет, жыў і пахаваны цудоўнейшы Паэт Беларусі Анатоль Ціханавіч Сыс…”

Па матэрыялах Алеся Квяткоўскага



Государственное учреждение «Картинная галерея Г. Х. Ващенко»
Республика Беларусь
246017, г. Гомель, ул. Карповича, 4
тел.(+232) 777-473, (+232) 777-520 факс (+232) 777-412
E-mail: art_gallery@tut.by



Галерея работает ежедневно, без обеда
С 10.00 до 19.00


83