Спадарства,
У перыяд з 11 верасня па 17 верасня ў Навагрудскім краязнаўчым музеі пройдзе кінафестываль "Навагрудак у гістарычным аб'ектыве".
У праграме кінафестываля паказ фільмаў наступных тэматык:
- яўрэйскі Наваградак - кіно знятае ў міжваенны час, кіно пра трагедыю наваградскіх яўрэяў, дакументальная хроніка пра яўрэйскую спадчыну ў сучасным Навагрудку;
- дакументальны Навагрудак;
- мастацкі Навагрудак - фільмы/праекты, у аснове якіх ляжаць мастацкія творы, легенды і паданні, і г.д.;
- Навагрудчына падчас вайны.
Наведаць кінафестываль можна з 11.00 - 17.00.
Кошт: 1 руб.
Падрабязнасці па тэлефоне: 8 (01597) 45918
Чакаем!