130 гадоў Максіму Багдановічу


Набліжаецца юбілей Максіма Багдановіча - 130 гадоў з дня нараджэння. Супрацоўнікі музея паэта прапануюць адзначыць гэтую вялікую дату шэрагам мерапрыемстваў, на любы густ і ўзрост.

2 снежня - 18.00 дыяфільмавая рэтра-лекцыя (1984 год) “Максім Багдановіч. Жыццё і творчасць” ад загадчыка філіяла Бараноўскага Міхаіла (3 рублі)

3 снежня - 14.00 квэст "Код Багдановіча" (3 рублі, папярэдні запіс: 8-017-355-22-95, 8-017-363-07-61)

4 снежня - 12.00 аўтарская экскурсія па выставе “Пад знакам Страціма”. (3 рублі)

6 снежня - 17.30 - мастацкія заняткі для малодшай школьнай аўдыторыі "Малюем музей паэта" (уваход вольны)

7 снежня - 18.00 лекцыя "Малавядомыя факты з жыцця Максіма Багдановіча" (3 рублі)

8 снежня - 16.00 - прэзентацыя мультфільма “Я тайну ў глыбіні душы хаваю” (“Беларусьфільм”), сустрэча з аніматарамі: расповед пра стварэнне мультфільма, міні выстаўка эскізаў і рабочых матэрыялаў (уваход вольны)

9 снежня

12.00-13.00. Ускладанне кветак да помніка (Оперны тэатр, Плошча Парыжскай камуны):

- Выступ заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы ім. Р.Шырмы

- Выступленне беларускіх дзеячоў культуры (В.Шніп, М.Пазнякоў, Н.Гальпяровіч)

18.00 - Прэзентацыя кнігі “Максім Багдановіч” у серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі”, выступленні ўкладальнікаў кнігі, супрацоўнікаў выдавецтва “Мастацкая літаратура”, народнага тэатра “Жывое слова” (БДПУ ім.М.Танка) і ганаровых гасцей мерапрыемства (Літаратурны музей Максіма Багдановіча)

10 снежня - 14.00 квіз "Загадка Багдановіча" (3 рублі, папярэдні запіс: 8-017-355-22-95, 8-017-363-07-61)

А таксама запрашаем наведаць:

7 снежня - 16.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі: выстаўка “Бібліятэка беларусікі” Максіма Багдановіча”, сумесны праект з ЛММБ.

11 снежня, 19.00 - урачыстая вечарына і святочны канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча да 130-годдзя Максіма Багдановіча (Беларуская дзяржаўная філармонія, вялікая канцэртная зала). Экспанаванне перасоўнай выстаўкі з Літаратурнага музея Максіма Багдановіча (з экскурсійным суправаджэннем супрацоўнікаў) “Максім Багдановіч. Жыццё і творчасць”: фае філармоніі

Сачыце за абвесткамі! У раскладзе магчымыя змены.

360