Свята армянскай культуры «Залатая восень»


22 кастрычніка 2022 года з 17:00 да 18:30 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца мерапрыемства, прымеркаванае да святкавання Дня армянскай культуры “Залатая восень”.

Імпрэза ладзіцца ў межах сумеснага праекта Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур “Пад адзіным небам Беларусі”, прысвечанага Году гістарычнай памяці, пры падтрымцы Мінскага гарадскога культурна-асветніцкага таварыства “Аястан” (старшыня – Георгій Анушаванавіч Егіазаран).

У праграме свята – адкрыццё выставы работ армянскіх мастакоў, выступленні фальклорнага ансамбля армянскага танца “Эрэбуні” (кіраўнік – Рузана Аванесян), вакальна-інструментальнага ансамбля “МутНют” (кіраўнік – Сона Мехакян), Анаіт Геваркян (ігра на нацыянальным армянскім інструменце кануне). У межах канцэртнай праграмы пройдзе майстар-клас па побытавых армянскіх танцах.

Квіткі можна набыць анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/319301 або ў касе музея перад пачаткам мерапрыемства.

Кошт квітка для дарослых – 10 рублёў, для дзяцей ад 7 гадоў – 7 рублёў, дашкольнікі – бясплатна.

Чакаем вас па адрасе: г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 13 (Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры).

Кантакты для сувязі: +375 (17) 363-56-21 (Музей гісторыі беларускай літаратуры), +375 (17) 270-82-67 (Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур).

Сардэчна запрашаем! Завітвайце ўсёй сям’ёй!

117