9 снежня спаўняецца 131 год з дня нараджэння генія беларускай літаратуры – Максіма Багдановіча. Запрашаем адзначыць Дзень нараджэння Паэта разам з намі!
Праграма:
12.00 – ускладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу (каля Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь);
18.30 – прэзентацыя мастацка-дакументальнай выставы з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча “КП 2022” (Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а);
19.00 – імпрэза “Музыка жыцця” з удзелам салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай (Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а).
Сёлета ў сценах музея часта гучала класічная музыка, але святочная імпрэза будзе асабліва адметнай, бо ансамбль падрыхтаваў спецыяльную музычную праграму. Яна складаецца з класічных твораў, якія любіў слухаць Максім Багдановіч, а таксама інструментальных апрацовак песень, дарагіх яго сэрцу. Прагучаць творы Баха, Моцарта, Шапэна, Мендэльсона, Маснэ, Агінскага, Глінкі, Шашына і Рак-Міхайлоўскага.
Запрашаем у Літаратурны музей Максіма Багдановіча, каб разам адзначыць Дзень народзінаў паэта, адчуць музыку яго сэрца і знайсці водгук у сваім…
Уваход у музей і на імпрэзы вольны.
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Мінск, вул.М.Багдановіча, 7а.
Тэл. +375 17 363 07 61
E-mail: maksimbagdanovich@gmail.com