Гуканне вясны


UPD: у праграме Гукання вясны будуць невялічкія змены. На нашым традыцыйным месцы гукання ў гэтым годзе стаіць вада, таму мы не пойдзем на ўзбярэжжа Сажа. Усе мерапрыемствы правядзём каля філіяла музея. Але ўсе важныя элементы абраду адбудуцца! Будзе файна! Чакаем вас.

Даражэнькія!

Запрашаем усіх вас на “Гуканне вясны” з Веткаўскім музеем!

1 красавіка (субота) у 12:00

«Гуканне вясны» — архаічны абрад, звязаны з абуджэннем прыроды і заклікам вясны. Своеасаблівы пераход ад зімы да лета. Ад гэтага раней асабліва залежыў дабрабыт чалавека.

Давайце разам справім адзін з самых адметных абрадаў Гомельскага Палесся і абудзім зямлю ад зімовага сну. Гэта абрадавае дзеянне павінна адзначацца весела, шумна: са спевамі, гульнямі, карагодамі, танцамі!

Разам з вамі мы:

  • пойдзем на ўзбярэжжа ракі Сож;
  • паспяваем разам традыцыйныя веснавыя песні;
  • паводзім карагоды ды пагуляем у веснавыя гульні;
  • пасмакуем печаных птушачак - абрадавае печыва;
  • зробім пудзіла Зімы;
  • прыгатуем яечню;
  • і зладзім шмат іншых цікавых абрадавых дзеянняў.

Дапаможа нам гукаць вясну фальклорны гурт “Стаўбунскія вячоркі” з вёскі Стаўбун Веткаўскага раёна.

Прыходзьце самі ды бярыце з сабой вясёлую кампанію. Прыняць удзел у абрадзе можа любы жадаючы!

Апранайцеся цёпленька, бярыце з сабой асабістую рэч, якую можна спаліць (як увасабленне таго, з чым жадаеце развітацца з надыходам вясны), гарбату, пачастункі да сумеснага стала і свае ўсмешкі.

Будзем гукаць вясну разам, каб усё расло і квітнела.

01.04.2023 (субота). Збіраемся а 12-й гадзіне каля філіяла Веткаўскага музея (г. Гомель, плошча Леніна, 4 - у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Адтуль мы пойдзем на нашу асноўную пляцоўку, таму не спазняйцеся.

Уваход вольны.


Приглашаем всех на "Гуканне вясны" с Ветковским музеем!

1 апреля (суббота) в 12:00.

Вместе с вами мы:

  • пойдем на берег реки Сож;
  • споем вместе традиционные весенние песни;
  • поводим хороводы и поиграем в весенние игры;
  • попробуем запеченных птичек - обрядовое печенье;
  • сделаем чучело Зимы;
  • приготовим яичницу;
  • и сделаем много других интересных обрядовых действий.

Поможет нам гукаць вясну фольклорный коллектив "Стаўбунскія вячоркі" из деревни Столбун Ветковского района.

Приходите сами и берите с собой веселую компанию. Принять участие в обряде может любой желающий!

Одевайтесь потепелее, берите личную вещь, которую можно будет спалить (как олицетворение того, с чем вы хотите попрощаться с наступлением весны), чай, угощения к общему столу и свои улыбки.

01.04.2023 (суббота). Встречаемся в 12 часов возле филиала Ветковского музея (Гомель, площадь Ленина, 4 - в парке, за собором Петра и Павла).
Оттуда мы пойдём на нашу основную площадку, так что не опаздывайте.

Вход бесплатный.

207