«Мы верылі, што прыйдзе час нашага вызвалення... Жыццё і подзвіг Сяргея Прытыцкага»


У Свіслацкім гісторыка-краязнаўчым музеі з 16.09. па 15.10. будзе працаваць выстаўка «Мы верылі, што прыйдзе час нашага вызвалення… Жыццё і подзвіг Сяргея Прытыцкага» з фондаў УК “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей”. Выстаўка распавядае пра дзейнасць Сяргея Прытыцкага - палітычнага дзеяча Заходняй Беларусі і БССР, які змагаўся за правы беларускага народа, за яго ўз'яднанне. На выстаўцы будуць прадстаўлены асабістыя рэчы палітыка, фатаграфіі, партрэты, узнагароды, газетныя артыкулы і іншыя матэрыялы. Чакаем вас на адкрыцці выставы:)

651