Літаратурна-мастацкая выстава «На беразе ракі...»


22 лістапада 2023 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры пачне працаваць выстава, прысвечаная выдатнай беларускай паэтцы Яўгеніі Іосіфаўне Янішчыц, прымеркаваная да 75-годдзя з дня яе нараджэння.

Светлая, шчырая лірыка Яўгеніі Янішчыц – адна з самых яскравых старонак беларускай паэзіі другой паловы ХХ стагоддзя. Tвopчacць паэткі вызнaчaeццa выcoкaй мacтaцкaй кyльтypaй пaэтычнaгa мыcлeння, якoe гpyнтyeццa нa тpaдыцыйнaй фaльклopнaй i клaciчнaй бeлapycкaй лiтapaтypнaй acнoвe.

На выставе наведвальнікі змогуць убачыць зборнікі вершаў, лісты, чарнавікі, асабістыя рэчы і фотаздымкі з архіву сям’і Янішчыц. А таксама пазнаёміцца з мастацкімі працамі ўнучкі пісьменніцы – Яны Янішчыц.

Янішчыц Яна Андрэеўна – студэнтка кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва і рэстаўрацыі Акадэміі мастацтваў. З 2020 года актыўна ўдзельнічае ў выставах, конкурсах і пленэрах. Удзельніца такіх выстаў як: “Арт-панарама” (Гродна, 2022), “Біенале маладых мастакоў” (2022), праект “Навык шчасця” (НЦСМ, 2022), “Восеньскі салон” (2023), праект “Глыбіня 2.0” (2023), міжнародны пленэр “Палитра Востока” (Кыргызстан, 2023) і інш.

Мастацкія працы, прадстаўленыя на выставе, ствараліся на малой радзіме паэткі – у вёсцы Вялесніца і на рацэ Ясельдзе. Гэтыя мясціны натхняюць вось ужо не адно пакаленне сям’і Янішчыц.

“Праз свае працы я хацела перадаць усю тую прыгажосць і лёгкасць, якая адчуваецца ў рэальнасці, тое захапленне ад чыстай, яркай і, тым часам, медытатыўнай прыроды. Паспрабаваць перадаць тое, што я бачу сваімі вачыма, тое, што бачыла бабуля, калі жыла і прыязджала дадому. Можна сказаць, што мае пейзажы – гэта своеасаблівы амаж да Яўгеніі Янішчыц,” – кажа маладая мастачка Яна Янішчыц.

У кожнай мясцовасці ёсць паэты і празаікі, якімі ганарацца іх нашчадкі.

Літаратурна-мастацкая выстава “На беразе ракі…” дазволіць наведвальнікам бліжэй пазнаёміцца з творчасцю пісьменніцы і мясцінамі, дзе яна жыла і пісала свае вершы.

Адкрыццё выставы: 22 лістапада ў 18:30. Уваход вольны.

Выстава будзе дзейнічаць да 31 студзеня 2024 года па адрасе: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Тэлефон для даведак і запісу на экскурсіі: +375 (17) 363-56-21.

1335