Выстава «Юбілейны агляд — 2023»


Дарагія сябры! Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей запрашае наведаць выставу “Юбілейны агляд - 2023”!

Выстава “Юбілейны агляд” стала ўжо ў нашым музеі традыцыйнай. На ёй мы стараемся ўзгадаць і адзначыць знакавыя падзеі нашай гісторыі і літаратуры. У першую чаргу, гэта юбілеі нашых выбітных землякоў, вядомых літаратараў, гісторыкаў, навукоўцаў, матэрыялы пра якіх ёсць у нашым музеі.

Так, на выстаўцы прадстаўлены дакументы, лісты, рукапісы, кнігі і фотаздымкі, што расказваюць пра заснавальніка музея Алеся Белакоза, самабытных мясцовых песняроў Міхася Явара і Агату Тарасевіч, вядомую беларускую паэтэсу Канстанцыю Буйло, слыннага земляка, вучонага ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі Пятра Бібілы, “жанчыну-загадку” Паўліну Мядзёлку.

Пры чым, прадстаўленае на выставе – гэта тыя матэрыялы, што захоўваюцца ў фондах музея, а сабраныя яны былі яшчэ ў 60-80-ых гадах, калі вучні Гудзевіцкай школы пад кіраўніцтвам Алеся Мікалаевіча Белакоза вялі актыўную перапіску, пошукавую, збіральніцкую работу па папаўненню фондаў тады яшчэ школьнага музея.


Дорогие друзья! Гудевичский литературно-краеведческий музей приглашает посетить выставку "Юбілейны агляд - 2023"!

Выставка "Юбілейны агляд" стала уже в нашем музее традиционной. На ней мы стараемся вспомнить знаковые события нашей истории и литературы. В первую очередь, это юбилеи наших выдающихся земляков, известных литераторов, историков, ученых, материалы о которых есть в нашем музее.

Так, на выставке представлены документы, письма, рукописи, книги и фотографии, рассказывающие про основателя музея Александра Белокоза, самобытных местных песнярах Михася Явара и Агату Тарасевич, известную белорусскую поэтессу Констанцию Буйло, известного земляка, ученого в области технической кибернетики и информатики Петра Бибилу, “женщину-загадку” Павлину Меделку.

Представленное на выставке – это те материалы, что хранятся в фондах музея, а собраны они были еще в 60-80-ых годах, когда ученики Гудевичской школы под руководством Александра Николаевича Белокоза вели активную переписку, поисковую, собирательскую работу по пополнению фондов тогда еще школьного музея.

1231