Выстаўка «Мары дзівосныя, сатканыя ў ніці»


Саматканыя посцілкі, дываны і паясы - гэта элемент традыцыйнай беларускай культуры, феномен і частка культурнага кода нацыі.

У ХХ ст., асабліва ў савецкі час, тэкстыльны інтэр’ер сялянскай хаты стаў феноменам народнай культуры.

У традыцыйнай культуры посцілка выконвала шэраг функцый:

  • утылітарная (посцілкамі засцілалі ложак, вешалі на сцяну для ўпрыгожвання інтэр'ера сялянскай хаты)
  • дэкаратыўная
  • абрадавая (атрыбутам вясельнага і пахавальнага абрадаў).

Сёння посцілкі, якія захаваліся ў сем'ях для многіх становяцца сапраўным скарбам, прадметам калекцыянавання.

Выстава пазнаёміць наведвальнікаў Мінскага абласнага краязнаўчага музея з посцілакамі Мінскай вобласці канца ХІХ ст. – 1980-х гг. з уласнага музейнага фонда (калекцыі “Тканіны” і “Дэкаратыўеа-прыкладное мастацтва”).

Посцілка - галоўны аб’ект увагі, на выстаўцы прадстаўлена больш 50 прадметаў. Экспаніраванне народных посцілкак у музейнай прасторы ўзводзіць іх у ранг твораў мастацтва, робіць арт-аб’ектамі.

Посцілкі - гэта жывы і яркі сусвет, у якім гарманічна спалучаюцца традыцыя і майстэрства, колеры і вобразы, утылітарнасць і невычэрпная дэкаратыўнасць.

І каб убачыць новае ў звыклым, трэба проста паглядзець на гэта з іншага боку.

794