Выстава «Вяртанне да вытокаў»


З 6 снежня 2023 г. па 19 студзеня 2024 г. у выставачнай зале Музея гісторыі і культуры г. Наваполацка будзе дзейнічаць выстава «Вяртанне да вытокаў», прысвечаная 65-годдзю г. Наваполацка.

Дадзены ўнікальны супольны выстаўны праект музея ажыццяўляецца сумесна з Цэнтрам рамёстваў і традыцыйнай культуры г. Наваполацка і навапалачанінам Віктарам Бортнікавым.

Сёлета горад Наваполацк адзначыў сваё 65-годдзе. Выстава «Вяртанне ды вытокаў» складаецца з прадметаў, перададзеных жыхарамі вёсак, што ўвайшлі ў склад горада Наваполацка. Кожны экспанат выстаўнага праекта – гэта частка
духоўнага космасу традыцыйнай культуры ўсіх беларусаў і жыхароў Паазер'я.

Выстава падзяляецца на шэсць інфармацыйных блокаў, злучаных з традыцыйнымі рамёствамі беларусаў і асабістымі рэчамі жыхароў вёсак, на тэрыторыі якіх быў пабудаваны Наваполацк. На прыкладзе плеценых карабоў і кошыкаў, ганчарных і кавальскіх вырабаў, узораў ткацтва, цікавага кухоннага начыння і слясарных прылад наведнікі пазнаёмяцца з парадкам жыцця людзей мінулага, з цікавымі фактамі з побыту іх зніклага свету.

Большасць экспанатаў выставы пачатка ХХ стагоддзя. Аднак ёсць экспанаты, век якіх больш за 300 гадоў.

Непаўторнай асаблівасцю выставы з'яўляецца вялікая колькасць самых размаітых шкляных вырабаў – ад цукарніц і чарніліц да флаконаў ад духаў у выглядзе звяроў і раслін.

Кошт квітка:

  • 2,00 рубля - дзіцячы;
  • 3,00 рубля - дарослы.

Адрас: г. Наваполацк, вул. Юбілейная, 1.

Рэжым працы: з 10.00 па 18.00.

Кантактная асоба:

Леднік Валерый Аляксандравіч, навуковы супрацоўнік.

+375 (214) 51-80-55.

754