Выстава «Музей „Гісторыя Друі“»


Навукова-даследчая ўстанова культуры “Браслаўскае раённае аб’яднанне музеяў” запрашае браслаўчан і гасцей горада на адкрыццё выставы “Музей “Гісторыя Друі” у рамках краязнаўча-патрыятычнага выставачнага праекта “Музей ў музеі”. На выставе прадстаўлены экспанаты з музея Дзяржаўнай установы адукацыі “Друйская сярэдняя школа Браслаўскага раёна”.

Адкрыццё выставы адбудзецца 19 студзеня ў 15 гадзін у выставачнай зале па адрасе: Браслаў, вул. Савецкая, 117.

584