Мелодыі кахання


16 лютага ў 16.00 музей «Лошыцкая сядзіба», філіял Музея гісторыі горада Мінска, запрашае на культурна-асветніцкае мерапрыемства «Мелодыі кахання» з удзелам навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І.Глінкі.

У 2024 годзе Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М.І.Глінкі адзначае 100-годдзе з дня заснавання. З канца 1920-х гадоў пачынаецца гісторыя цыклавой камісіі народных інструментаў, сярод якіх баян і акардэон. Вядомыя музычныя інструменты, незвычайныя канструкцыя і гучанне якіх прыцягваюць спецыялістаў і музыкаў па ўсім свеце, трывала атаясамліваюцца з народнай музыкай і даюць новае гучанне класічным творам.

За час праграмы вучні прадэманструюць шматграннасць тэхналагічных, дынамічных магчымасцей інструментаў, тэмбравыя, інтанацыйна-ладавыя і гарманічныя аспекты музыкі для баяна. Прагучаць творы Себасцьяна Баха, санаты Эдварда Грыга, сюіты Франка Анджаліса, кампазіцыі беларускіх аўтараў Мікалая Латушкі і Чэслава Жыха.

Заказ квіткоў на мерапрыемства па тэлефоне: (017) 396 18 86, праз электронную пошту loshytsa@minskmuseum.by, альбо сацыяльныя сеткі музея ВКонтакте, Facebook і Instagram (/loshytsamuseum).

Музей «Лошыцкая сядзіба»
праезд Чыжэўскіх, д. 8-2
тэрыторыя Лошыцкага сядзібна-паркавага комплекса
(017) 396 18 86
minskmuseum.by

16 лютага (пятніца)
16.00

Па ўваходных квітках у музей.

95

Ещё в этом музее сегодня