
Лета – час для падарожжаў і вандровак. Музей жа прапануе вам адправіцца ў “Літаратурную экспедыцыю” праз стагоддзі нават не з’язджаючы з Мінска!
Падчас літаратурнага квэста вас чакаюць займальная і цікавыя заданні, дзе вы праверыце свае веды, кемлівасць і ўвагу. Дзякуючы “Літаратурнай экспедыцыі” вы перанясецеся ў часе і павандруеце ў якасці даследчыкаў па залах ХІ-ХІХ стагоддзяў Літаратурнага музея.
Паспяхова завершаныя экспедыцыі чакаюць падарункі ад музея.
Чакаем вас кожную суботу: 5, 12, 19, 26 ліпеня ў 15:00.
Уваходны квіток: 8 рублёў.
Усіх сардэчна запрашаем!
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.