Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік запрашае жыхароў і гасцей горада
далучыцца 18 мая да Міжнароднага дня музеяў і міжнароднай акцыі «Ноч музеяў»!
з 10.00 да 17.00 і з 17.00 да 23.00 уваход у музеі – бясплатны
(на камерцыйныя выставы – платны)
Гасцей музейнай ночы чакае напоўненая падзеямі праграма «НІЖНЕ-ПАКРОЎСКАЯ – ВУЛІЦА МУЗЕЯЎ», якая ўключае: акцыі, тэатралізаваныя прадстаўленні, музейны квэст, выставы і мерапрыемствы, канцэрты і цікавыя сустрэчы.
«НІЖНЕ-ПАКРОЎСКАЯ – ВУЛІЦА МУЗЕЯЎ»
Вуліца Ніжне-Пакроўская |
Інфармацыйна-інтэрактыўная акцыя "Аповеды старых муроў вуліцы Ніжне-Пакроўскай" Пешаходныя экскурсіі "Прагулка па Ніжне-Пакроўскай" (Бясплатна. Пачатак экскурсіі – ад Сафійскага сабора.) Папярэдняя рэгістрацыя па тэл.: 42-53-40, +375 29 185 1886 |
17.00-23.00 18.00, 19.00, 20.00 |
Краязнаўчы музей вул. Ніжне-Пакроўская, 11 |
Краязнаўчы музей Квэст "Полацк, якога няма" |
17.30-23.00 |
Дворык Краязнаўчага музея "Вечарына на Ніжне-Пакроўскай": канцэртная праграма ўзорнага фальклорнага калектыву "Знічка" (Палата) |
17.30, 19.00 | |
"Майстар.by" – майстар-класы па вырабу папяровай птушкі, шнурочкаў-абярэгаў, традыцыйнай лялькі-скруткі | 18.00-19.00 | |
Стацыянарная выстаўка “Прагулка па Ніжне-Пакроўскай” вул. Ніжне-Покроўская, 33 |
Домік Пятра Тэатралізаванае прадстаўленне аматарскага тэатральнага калектыву "Менора" (г. Віцебск). Мастацкі кіраўнік – Р. М. Піталенка. "Хелмскія мудрацы". Аўтар і рэжысёр-пастаноўшчык Я. Клемят. |
18.00, 19.00 |
«СИНЕМАТОГРАФЪ НА НИЖНЕ-ПОКРОВСКОЙ» | 21.00-23.00 | |
Дворык Доміка Пятра Падвядзенне вынікаў інтэрактыўнай акцыі "Домік Пятра I: ад легенды да музейнай экспазіцыі", прысвечанай 20-годдзю Стацыянарнай выставы "Прагулка па Ніжне-Пакроўскай". |
19.45 | |
Дзіцячы музей вул. Ніжне-Пакроўская, 46 |
Пазнавальная праграма для дапытлівых дзяцей "Чароўны свет" (па выставе "ФотаПарад") | 16.00, 18.00, 20.00 |
Музей беларускага кнігадрукавання вул. Ніжне-Пакроўская, 22 |
Захапляльнае падарожжа-даследаванне "Вячэрні праменад па вуліцах Музея" |
17.00-23.00 |
Дворык Музея беларускага кнігадрукавання «Оpen-air. Маримба+»: канцэрт ансамбля салістаў Наваполацкага музычнага каледжа |
19.00 | |
Працуе Музейнае кафэ і Музейная лаўка | 10.00-23.00 | |
Мастацкая галерэя вул. Стралецкая, 4А-4 |
Працуе Гравёрная майстэрня /у рамках праекта «Год пад знакам Скарыны»/ | 17.00-23.00 |
Сафійскі сабор вул. Замкавая, 1 |
"Начное рандэву": святочны канцэрт арганнай музыкі ў выкананні Ксеніі Пагарэлай | 22.00 |
Музей баявой славы вул. Тусналобавай-Марчанка,1 |
Кінасеанс пад адкрытым небам «Советский солдат, подвиг твой бессмертен» (Да 100-годдзя арміі Беларусі) | 18.00-20.00 |
У музеях працуюць выставы:
Сафійскі сабор
«Кавальскае рамяство X–XIX стст.» (з археалагічнага збору НПГКМЗ)
Мастацкая галерэя
«Что может быть лучше природы!» Офорты Ивана Шишкина из музейного собрания Новгородского государственного объединённого музея-заповедника»
«Многоцветие татарской национальной культуры» из коллекции Елабужского государственного историко-архитектурного и художественного музея-заповедника»
Музей беларускага кнігадрукавання
«Каго любіш? – Люблю Беларусь!» (да 50-годдзя выхаду асобнай кнігай рамана Ул. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім»)
Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я
«Бабынічы і ваколіцы (Гісторыя простых рэчаў)»
Музей баявой славы
«Полацкі гарнізон: старонкі гісторыі беларускай арміі»
Дзіцячы музей
«ФотаПарад»
Прыродна-экалагічны музей
«Беларусь: 10 лет в Антарктике» (адкрыццё ў 15.00)
У 2018 г. партнёрам Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў» выступаюць «Барная віктарына «Пінта шэрага» і Гасцінічны комплекс «Славянскі», якія запрашаюць інтэлектуальную моладзь на Квіз «Таямніцы музейнай ночы». Квіз адбудзецца 18 мая ў 20.00 у рэстаране «Славянскі».
Папярэдняя рэгістрацыя для ўдзелу па тэл.: +375336140322 ці https://vk.com/pintaserogo
Кошт – 5 рублёў
У праграме магчымы змяненні і прыемныя сюрпрызы