Выстава мастацкіх работ
Заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь узорнай студыі
выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Дэкор”
“Зорка Венера ўзышла над зямлёю…”
Пасля адкрыцця тэматычнага музея ў Заслаўлі, традыцыя маляваных дываноў атрымала новае дыханне. Навучэнцы студыі "Дэкор" таксама зацікавіліся гэтым відам народнага роспісу па тканіне і цэлы навучальны 2023/2024 год творча пераасэнсоўвалі, вывучалі гісторыю ўзнікнення маляванкі і асаблівасці тэхналогіі.
Работа над гэта тэмай надала новы стымул для развіцця студыі. Разглядаючы прыклады маляванак, навучэнцы натхніліся дасціпнасцю, надзвычайнай дэкаратыўнасцю і ўмоўнасцю твораў. Пры стварэнні мастацка-графічнай рэканструкцыі давялося карыстацца кнігамі, артыкуламі, замалёўкамі, фотаздымкамі, рэпрадукцыямі твораў Язэпа Драздовіча.
Юныя мастакі працягваюць традыцыі, звяртаюцца да вытокаў і надаюць новае жыццё. І мастацкі праект студыі “Дэкор” добры гэтаму прыклад.
На выставе прадстаўлены стылізацыі пад маляваныя дываны з “начнымі” выявамі старажытных помнікаў архітэктуры Беларусі. А таксама партрэты Максіма Багдановіча, аўтара “Раманса” (“Зорка Венера”), які і даў назву выставе, і Язэпа Драздовіча, як аднаго з самых знакамітых аўтараў у тэхніцы маляваных дываноў.
Выстава працуе з 12 чэрвеня па 1 жніўня 2025 года.
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а
тэл.: (017) 363 07 61, (017) 355 22 95